Сярод прычынаў стварэньня новага каналу гарадзенскі сайт blog.grodno.net бачыць узмацненьне дзяржаўнай прапаганды напярэдадні зьяўленьня незалежнага беларускага тэлебачаньня ў Польшчы.

Новы канал будзе кабэльным. Пра гэта паведамляе гарадзенскі сайт blog.grodno.net. Трансьлявацца будзе пяць разоў на тыдзень з 18‑й па 22‑ю ў мэтровым дыяпазоне. Будучая праграма пазыцыянуе сябе, як сямейная і будзе працаваць на інфармацыйным канале «Гарант».

Заснавальнікамі новага каналу выступілі Гарадзенскі ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, ААТ «Гарант» і гарвыканкам. Папаўненьне сярод гарадзкіх тэлеканалаў тлумачаць нібыта адчувальным інфармацыйным вакуумам. Прысутнасьць сярод заснавальнікаў унівэрсытэту тлумачыцца тым, што ён пачынае падрыхтоўку журналістаў, і стварэньне новага каналу дае дадатковую магчымасьць стажыроўкі.

Яшчэ адной прычынай стварэньня новага каналу гарадзенскі сайт blog.grodno.net бачыць узмацненьне дзяржаўнай прапаганды напярэдадні зьяўленьня незалежнага беларускага тэлебачаньня ў Польшчы.

Ускосна гэтую вэрсію пацьвярджаюць словы першага намесьніка начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Слабадчука, сказаныя ім на выніковай калегіі ўпраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму.

Паводле першага намесьніка, ідэалягічная праца ня можа быць эфэктыўнай без удзелу СМІ. Адзначыў Аляксандр Слабадчук, «СМІ павінныя мабілізаваць насельніцтва на вырашэньне важнейшых народнагаспадарчых задачаў, якія былі пастаўленыя на Ўсебеларускім народным сходзе» – адзначыў А. Слабадчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?