Пытанне назвы для львоўскага аэрапорта будзе вырашаць Львоўская гарадская рада. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас брыфінгу на стадыёне «Арэна Львоў» 28 кастрычніка.

Такім чынам Януковіч адказаў на пытанне пра сваё стаўленне да магчымасці назвы аэрапорта імем кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры.

«Рашэнне будзе прымаць мясцовая рада. Якое б яна рашэнне не прыняла, згодна з украінскім заканадаўствам так і будзе», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, дэпутаты Львоўскай гарадской рады на адной з сесій прагаласавалі за зварот да прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава з патрабаваннем прысвоіць новазбудаванаму гарадскому аэрадрому імя правадыра ўкраінскіх нацыяналістаў — Сцяпана Бандэры. «За» прагаласавалі 62 дэпутаты.

Праўда, мэр Львова Андрэй Садовы прапануе назваць аэрапорт імем караля Данілы.

Нагадаем, сёння кіраўнік Украіны знаходзіцца ў Львове, каб праверыць гатоўнасць стадыёна «Арэна Львоў» і аэрапорта да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?