Менская епархіяльная рада Беларускай Праваслаўнай Царквы даслала ліст-пратэст галоўнаму рэдактару "СБ" Паўлу Якубовічу.

Сьвятары, што падпісалі зварот, зазначаюць, што артыкул мітрапаліта Філарэта «Ісьціна зробіць вас свабоднымі», надрукаваны ў "СБ" за 18 студзеня 2007 г. істотна адрозьніваецца ад арыгінальнага артыкулу «Рэліктавае выпраменьваньне думкі», які быў падрыхтаваны прэс‑службай Беларускага Экзархату па даручэньні Епархіяльнае рады Менскай япархіі. Артыкул быў дасланы ў газэту і разглядаўся як афіцыйны погляд БПЦ на артыкул Анатоля Рубінава у СБ, які быў надрукаваны 12 сьнежня 2006 г. і выклікаў шмат спрэчак.

«... У парушэньне нормаў прафэсійнай этыкі і афіцыйнага справаводзтва, гэты дакумэнт [артыкул мітрапаліта Філарэта] быў падвергнуты радыкальнаму і тэндэнцыйнаму скарачэньню. У выніку матэрыял набыў ня толькі іншы выгляд, у якім была зьмененая яго кампазыцыйная структура і лягічная пасьлядоўнасьць, але й набыў іншае гучаньне, што ёсьць недапушчальным ў справах афіцыйнага абмену думкамі на высокім царкоўным і дзяржаўным узроўні».

«Тым больш невытлумачальным, — гаворыцца ў звароце, — ёсьць той факт, што ніхто з прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы ня быў пастаўлены ў вядомасьць аб прынцыповым ўмяшальніцтве ў зьмест артыкулу «Рэліктавае выпраменьваньне думкі».

У сувязі з гэтым Епархіяльны савет Менскай япархіі БПЦ «выказвае рашучы пратэст з прычыны парушэньня правілаў адкрытай дыскусіі прафэсійнай этыкі, прынятай у СМІ».

Поўны тэкст звароту Епархіяльнага савету БПЦ

Арыгінальны тэкст артыкулу мітрапаліта Філарэта «Реликтовое излучение мысли»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0