1 лютага ў Беларусь мае вярнуцца з Кітаю траўмаваны фрыстайліст Зьміцер Рак — паведаміў 31 студзеня міністар спорту Беларусі Аляксандар Грыгараў.
10 сьнежня ў час розыгрышаў кубка сьвету беларускі спартовец атрымаў чэрапна‑мазгавую траўму і ўдар галаўнога мозгу — на працягу паўтара месяца стан Рака палепшыўся, але з комы ён так і ня выйшаў.
Рака прывязе ізраільскі санітарны самалёт у Менск, дзе ён і працягне лячэньне ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі.





