«Зь Беларусьсю мы маем намер працягваць разбудову саюзнай дзяржавы», — заявіў Уладзімер Пуцін у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве ў чацьвер. «Мы разьлічваем, што ў выхадзе на адзіную валюту ня ўсё страчана», — адзначыў ён. Пуцін выказаў спадзяваньне, што беларускія партнэры «ў стане гэта зразумець» і «ацаніць стабільнасьць расейскай эканомікі».
Таксама ў часе прэс‑канфэрэнцыі ён абверг думку, што ён падбірае сабе пераемніка. «Пераемніка ня будзе, будуць кандыдаты». Ён таксама заявіў: «Я не валадару, я працую на дзяржаўнай пасадзе».





