7 тыдняў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Валадарскай турмы брат Вячаслава Сіўчыка Кастусь Лукашоў. Ён быў арыштаваны 19 сьнежня па абвінавачаньні ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Гаворка была пра эпізод, калі ён вывозіў з шпіталя падчас сакавіцкіх падзей брата.
У лісьце зь вязьніцы Кастусь піша, што "нават абвінавачаньні нямога ў антыдзяржаўных лёзунгах выглядаюць больш грунтоўнымі".
Аляксандар Мілінкевіч і Рада дэмакратычных сілаў назвалі Лукашова палітычным вязьнем.
Лукашоў -- навуковец-геахімік, брат Вячаслава Сіўчыка і сын Галіны Сіўчык.
Кастусю Лукашову можна пісаць. Гэтая падтрымка яму вельмі патрэбная.
220050, Лукашову Канстанціну Валянцінавічу
вул. Валадарскага 2,
СІЗА-1,
К. 182
Менск, 220050





