Гэтае рашэньне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе агучыў яе кіраўнік Уладзімер Здановіч на прэс‑канфэрэнцыі, што прайшла 1 лютага ў Ждановічах пад Менскам. «Гэта адзначнае рашэньне і абмеркаваньню не падлягае», — заявіў дэпутат.
У такім рашэньні вінаватыя самі рэктары, тыя, якія скампрамэтавалі сыстэму вышэйшай прыватнай адукацыі, мяркуе сп. Здановіч. «Гэтымі рэктарамі парушаліся законы, наносіўся ўрон студэнтам», — зазначае ён.
«Мы не зьбіраемся ліквідаваць сыстэму прыватнай адукацыі, але і патрабаваньні да дзейнасьці прыватных ВНУ як былі, так і застануцца самымі высокімі, — заявіў дэпутат. На ягоную думку, «адукацыя ў нашай дзяржаве патрэбная не дзеля таго, каб атрымаць дыплём, а дзеля таго, каб краіна выйшла на новы якасны ўзровень свайго сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця».
Сёньня ў Беларусі налічваецца 12 прыватных ВНУ, дзе навучаецца 58 тыс. студэнтаў.





