Вялікабрытанія плянуе згарнуць праграму па прыцягненьні сельскагаспадарчых працаўнікоў зь Беларусі.
Вераемна праграма будзе згорнутая ўжо напрыканцы гэтага году, паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнет.
Зьвязана гэта з далучэньнем да Эўразьвязу новых краінаў, сярод якіх Баўгарыя і Румынія. Для грамадзянаў гэтых краінаў не патрэбная віза для працы ў Вялікабрытаніі, дастаткова падаць спэцыяльную заяву.
Студэнты беларускіх сельскагаспадарчых ВНУ страчваюць і бяз гэтага абмежаваныя магчымасьці азнаёміцца з эўрапэйскім вопытам вытворчасьці.





