У канцы матча рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» (Мінск) – «Віцязь» (3:2) гульцы прыезджай каманды справакавалі бойку не толькі з хакеістамі зуброў, але і з заўзятарамі «Дынама». Пачалося ўсё з таго, што за 15 секунд да канца матча Аляксандр Сазонаў паваліў Тэему Лайне ў цэнтры пляцоўкі і пачаў збіваць гульца.

У знак пратэсту супраць хамскіх паводзінаў хакеістаў «Віцязя» заўзятары закідалі пляцоўку пластыкавымі бутэлькамі і іншымі прадметамі.

Праз 8 секунд пасля аднаўлення гульні яшчэ адну бойку арганізаваў Крыстафер Брэнан, які збіваў Уладзіміра Дзянісава, які ляжаў на пляцоўцы. Беларускія заўзятары зноў закідалі лёд, а таксама лаўку запасных пластыкавымі бутэлькамі.

Некаторыя з іх трапілі ў галаву галоўнаму трэнеру «Віцязя» Андрэю Назараву.
Ён не знайшоў нічога лепшага, чым узяць клюшку і праз агароджу пагражаць ёй заўзятарам. Прычым размахваў трэнер ёй так актыўна, што ў выніку яна зламалася.

Сітуацыя супакоілася толькі пасля таго, як на сектары з'явіўся АМАП і адціснуў заўзятараў ад агароджы. Сыходзіў Назараў у падтрыбунныя памяшканні, дэманструючы непрыстойныя жэсты мінскай публіцы.

Адзначым, што ў гэтым матчы госці зарабілі 182 хвіліны штрафу, а гаспадары — 2 хвіліны.

Поўнае відэа (16 хвілін з моманту пераможнай шайбы да канца гульні):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?