Шаноўны Павел Ізотавіч,
Прачытаў нумар за першае лютае і доўга шукаў лёгіку.
Адразу маю ўвагу прыцягнуў артыкул «Стыд і шрам» Любы Дзямідавай на вельмі дэлікатную тэму. Як вызнае ваша выданне ёсць праблема: «любители «пикантного» подглядывают, фотографируют, размещают в Интернете и потом обсуждают «детали».
Быў спачатку згодны з рэзюме вашай журналісткі: вычварэнцаў — вуярыстаў сацыяльна рынкавай і квітнеючай Беларусі непатрэбна!
Праўда, трохі збянтэжыла пытанне: з чаго гэта ў краіне на пачатку трэцяй пяцігодкі гэткая сексуальная заклапочанасць?
Аднак да справы: ніжэй натыкнуўся на артыкул Лілі Хлыстун пра праблемы аграгарадкоў і, азнаёміўшыя з ім, падумаў: можа быць апісанае Дзямідавай форма вычварэння на самой справе — актыўная грамадская пазіцыя
Артыкул Лістун прысвечаны гамону які адбываекцца ў аграгарадке Лугавая Слабада Вашая журналістка не шкадуе фарбаў: «Полуразрушенный Дом быта, закрытая на железный замок баня... Нерадостную картину сельского «комфорта» дополняла неблагоустроенная территория вокруг 10 новых домиков, построенных за два последних года в Луговой Слободе. Ни заборов, ни хозяйственных построек, ни улиц с асфальтным покрытием. О чем говорить, если даже у входа в здание сельисполкома тротуарная плитка так до конца и не была уложена».
Жуць! Мрак! Жэсць!
Раптам падумаў: што калі б ў Лугавой Слабаде мешкалі пару тых, каго Вы, сп Якубовіч, называеце «любители «пикантного». Тыя самыя, якія «подглядывают, фотографируют, размещают в Интернете и потом обсуждают «детали». У такім разе народныя грошы, якія пашлі на будаўніцтва аграгарадку, былі б выратаваныя!
Сэксуальны маньяк даўно зафотаў голага брыгадзіра і размясціў ягонае фота ў неце пад назвай «Брыгадзір прыймае душ, каб раслабіцца пасля выгоднай аферы: продажу дзяржаўнага бетону налева. Давайце абмяркуем дэталі!».
Ніхто б не прайшоў міма гэткага загалоўку. Пра справу хутка дазналіся ў Дзяржкантроле і паклалі край злачынству яшчэ на стадыі эібрыёну.
Іншымі словамі, калі грамядзяне не хочуць сваячасова «стучаць» пра антысацыяльныя з’явы, можа вуйярысты, якія добраахвотна размяшчаюць інфармацыю пра людзей ў сеціве, па іроніі лёсу і ёсць калена і падмурак рэжыму?
У такім разе трэба не прэсаваць, а з імі працаваць!
Падумайце, сп. Якубовіч.
Ваш фанатычны чытач





