Аляксандра і Канстанцін
Сёньня вечарам у КЗ «Мінск»
Сёньня вечарам у КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5) — сольны канцэрт дуэту «Аляксандра і Канстанцін» з новай праграмай «Аўтаномная навігацыя».
Квіткі: 15000 — 20000 руб,
даведкі — (017) 280-15-10, (029) 655-55-96.
Яшчэ сёньня:
Вынікі году-2006. Справаздачна-віншавальна-музычнае мерапрыемства ў клюбе «Графіці». 19.00. Менск, зав. Калініна, 16,
даведкі — (029) 671-58-65, (029) 179 99-18.
Заўтра, 3 лютага:
Імпрэза да 200-годзьдзя Напалеона Орды «Напалеон Орда. Мастак. Музыка. Змагар».
Музэй «Дом Ваньковічаў» (вул. Інтэрнацыянальная, 33а), 13.00.
З жыцьцёвым і творчым шляхам Напалеона Орды (1807-1883) пазнаёмяць біёграф Леанід Акаловіч, гісторык Анатоль Валахановіч, а таксама краязнаўца Ігар Гатальскі. Прагучаць музычныя творы Н.Орды, ухваленыя ў свой час Шапэнам і Лістам.
Арганізатар — ГА «Гісторыка»
***
«Стары Ольса» ў Горадні
Тэатар лялек (вул. Дзяржынскага, 1/1),
даведкі — (015) 74-59-30, (015) 74-59-27
Квіткі — ад 8000 да 12000.