31 студзеня адбыўся ператрус на кватэры, дзе ў той час знаходзіўся актывіст Партыі БНФ Андрэй Саротнік. Міліцыя сілай а 22.30 уварвалася ў кватэру.
Як кажа сп. Саротнік, у міліцыянтаў не было ордэру на вобшук. Праваахоўнікі забралі ў Андрэя пяць кампутараў, кнігі, відэакасэты, улёткі, а таксама падшыўку «Нашай Нівы» за 2005 г.
А першай ночы Саротніка завезьлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі тры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі. У РУУСе ад Саротніка патрабавалі, каб ён падпісаў тлумачальную, але ён не пагадзіўся гэта зрабіць.
Цяпер Андрэй Саротнік зьбіраецца патрабаваць тлумачэньняў таго, што адбылося ў сераду. А таксама патрабаваць вяртаньня ўсяго, што было забрана.





