Свае прагнозы разьвіцьця рынку Эўрапейская камісія апублікавала пры канцы студзеня.
У 2010 г. узровень даходаў ад он‑лайн прадукцыі ў Эўропе дасягне 8,3 міліярдаў эўра, што складзе 400% ад цяперашняга ўзроўню, сьцьвярджаюць аналітыкі Эўрапейскай Камісіі.
Праз пяць год 20% музычнай прадукцыі і 33% кампутарных гульняў у ЭЗ будуць распаўсюджвацца праз Інтэрнэт, лічаць эўрапейскія экспэрты. Масавыя сеткі продажу тавараў праз Інтэрнэт робяцца рэальнасьцю ў Эўропе, сьцьвярджаюць у Эўрапейскай Камісіі.
Асноўнымі фактарамі росту новых рынкаў Камісія называе распаўсюджаньне шырокапалосных тэхналёгіяў, разьвіцьцё сучасных сетак мабільнай сувязі і масавае распаўсюджаньне лічбавых прыбораў.





