14 снежня ў рамках юбілейнага тура ў Мінск прыедзе знакаміты ўкраінскі рок-гурт «Воплі Відаплясава».
У вялікай зале Палаца Рэспублікі калектыў прадставіць спецыяльную праграму «Дзень нараджэння», у якой публіка пачуе ўсе самыя любімыя песні за 25 гадоў.

З Беларуссю ў гурта асаблівыя адносіны, што лішні раз пацвердзілася колькі месяцаў таму, калі «Воплі» прадставілі беларускамоўную версію песні «Краіны мрояў». Юбілейны канцэрт у Мінску таксама будзе асаблівым — «ВВ» прывязуць з сабой не толькі фірмовы гітарны драйв, але і этна-бэнд Le Grand Orchestra.

"Гэта будзе пашыраная версія нашай юбілейнай праграмы,-- кажа Алег Скрыпка. -- Прагучаць самыя папулярныя, самыя знакавыя песні розных гадоў, але акрамя электрычнай часткі ў ёй будзе спецыяльны фальклорны блок, які мы сыграем разам з музыкамі Le Grand Orchestra. Будзе больш этнічных інструментаў, больш украінскага каларыту, калі хочаце. Гэта абсалютны эксклюзіў — мы яшчэ не гралі ў такім складзе нават ва Украіне".

Як сцвярджаюць арганізатары, падчас мінскага канцэрту кожны слухач атрымае шанец выйсці на сцэну і заспяваць разам з любімым гуртом.

14 снежня (серада)
Палац Рэспублікі
Пачатак, а 19-й

Квіткі: 60 — 180 тыс. руб.

Інфалінія: (017) 229-90-39, 229-91-41.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?