Учора магілёўцы дыхалі і не маглі надыхацца беларускасцю. Гледачы доўга не жадалі адпускаць са сцэны актораў аматарскага тэатра Палаца культуры вобласці. Да ўвагі магілёўцаў быў прапанаваны спектакль «Выйсце крыніц» па творах Уладзіміра Караткевіча. Паставіла яго рэжысёр Ала Кускова.
Гутарку пра гэты спектакль хочацца пачаць з галоўнай высновы: беларускі нацыянальны тэатр цікавіць сучасных людзей, яны ўжо стаміліся ад бандыцкіх разборак па тэлебачанні і
Аднак прафесіяналізм магілёўскіх «непрафесіяналаў» не выклікае сумненняў. Надзвычай добрая пластыка, жывое выкананне беларускіх песняў, неверагодныя касцюмы, прыстойная дыкцыя, яскравасць пачуццяў, гістарызм. Калі Алеся Пучко з’яўлялася ў ролі
Такія спектаклі нам патрэбныя.