Ані ў нумарах, ані ў Банкетнай зале на 1-ым паверсе ці Канферэнц-зале на 7-ым паверсе не ўвойдзеш на забароненыя ў Беларусі сайты, у тым ліку Charter97.org. Заблакаваны таксама сацыяльныя сеткі, у тым ліку Фэйсбук, Вконтакте і Аднакласнікі.

Як паведамілі на «рэсэпшэне» гатэля, сапраўды «ёсць рашэнне заблакаваць доступ да гэтых сайтаў».
Чаму — патлумачыць не змаглі. Напэўна, каб замежныя госці менш чаціліся, а больш працавалі над інвеставаннем у беларускую эканоміку.

Як і ўсюды, абысці забарону можна толькі праз некаторыя сайты-ананімайзеры.

Дарэчы, кошт так званага «прэзідэнцкага» нумара на чалавека за суткі — 1105 еўра.
У нумары 3 пакоі: спальня і дзве гасцёўні з кабінетам, ёсць і саўна, а вокны выходзяць на Стары горад і Ратушу.

Самы танны 1-мясцовы нумар каштуе 265 еўра за суткі.

Раней генпракуратура абавязала блакаваць доступ да «Хартыі’97» і «Беларускага партызана» для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры.
«Еўропа» прэзентуе сябе як «рэспектабельны пяцізоркавы гатэль сусветнага класа, спецыяльна створаны для вытанчаных вандроўнікаў, якія шануюць эксклюзіўнасць, персаналізаваны сервіс і выдатную якасць». Гэта дзяржаўнае прадпрыемства. Нядаўна ў інтэрнэце былі апублікаваны скандальныя сведчанні былога работніка «Еўропы», які напісаў, што ў гасцініцы адноўлены савецкія метады сачэння за важнымі пастаяльцамі і нумары татальна праслухоўваюцца.

Факт блакавання ў гатэлі сацыяльных сетак, якія ва ўсім свеце сталі важным інструментам камунікацыі, не дадае «Еўропе» рэпутацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?