Адзіны памежны пераход між Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Поўнач знізу, поўдзень уверсе. І як толькі гэтыя капіталісты ўмеюць рабіць роўны асфальт? Фота Арцёма Лебедзева.

Адзіны памежны пераход між Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Поўнач знізу, поўдзень уверсе. І як толькі гэтыя капіталісты ўмеюць рабіць роўны асфальт? Фота Арцёма Лебедзева.

Уся берагавая лінія абцягнута калючым дротам і аточана электрычнымі правадамі. Фота Арцёма Лебедзева.

Уся берагавая лінія абцягнута калючым дротам і аточана электрычнымі правадамі. Фота Арцёма Лебедзева.

Зламаўся вайсковы газагенератарны аўтамабіль. Фота Арцёма Лебедзева.

Зламаўся вайсковы газагенератарны аўтамабіль. Фота Арцёма Лебедзева.

Транспарту амаль няма нават на паказушных праспектах сталіцы. Фота Арцёма Лебедзева.

Транспарту амаль няма нават на паказушных праспектах сталіцы. Фота Арцёма Лебедзева.

Кветкі - замест сацыяльнай рэкламы. Фота Арцёма Лебедзева.

Кветкі - замест сацыяльнай рэкламы. Фота Арцёма Лебедзева.

Нават у метро вісяць партрэты народных лідараў. Фота Арцёма Лебедзева.

Нават у метро вісяць партрэты народных лідараў. Фота Арцёма Лебедзева.

У метро людзі чытаюць газеты. Фота Арцёма Лебедзева.

У метро людзі чытаюць газеты. Фота Арцёма Лебедзева.

Паказушны палац піянераў. Фота Арцёма Лебедзева.

Паказушны палац піянераў. Фота Арцёма Лебедзева.

Паказушныя фізкультурніцы. Фота Арцёма Лебедзева.

Паказушныя фізкультурніцы. Фота Арцёма Лебедзева.

Знак сталовай. Фота Арцёма Лебедзева.

Знак сталовай. Фота Арцёма Лебедзева.

Дарога на поўдзень аточаная дзіўнымі бетоннымі канструкцыямі. Аказваецца, яны трымаюцца на бетонных клінах. У выпадку вайны кліны выб'юць ці падарвуць, і кубы загародзяць шлях танкам праціўніка. Фота Арцёма Лебедзева.

Гід забараняла здымаць гэта: баракі схаваны ў цэнтры квартала, аббудаваны бетоннымі шматпавярховікамі. Фота Арцёма Лебедзева.

Гід забараняла здымаць гэта: баракі схаваны ў цэнтры квартала, аббудаваны бетоннымі шматпавярховікамі. Фота Арцёма Лебедзева.

Аграгарадок. Фота Арцёма Лебедзева.

Аграгарадок. Фота Арцёма Лебедзева.

Валютная крама. У адной з такіх знайшліся чыпсы з тэрмінам прыдатнасці 2001 годам. Фота Арцёма Лебедзева.

Валютная крама. У адной з такіх знайшліся чыпсы з тэрмінам прыдатнасці 2001 годам. Фота Арцёма Лебедзева.

Плакат: «Падобна спартоўцы Чон Сон-ок, якая думала толькі пра Палкаводца, станем моцнымі ідэалогіяй і верай».

Плакат: «Падобна спартоўцы Чон Сон-ок, якая думала толькі пра Палкаводца, станем моцнымі ідэалогіяй і верай».

Мастак Кім Пон-чжу «Палкаводзец даслаў трактары».

Мастак Кім Пон-чжу «Палкаводзец даслаў трактары».

Кім Ір Сэн перацягвае шнурок вайскоўцу.

Кім Ір Сэн перацягвае шнурок вайскоўцу.

Паўночная Карэя застаецца самай ізаляванай краінай свету, турысты туды амаль не ездзяць, а калі і прыязджаюць, то да іх у аэрапорце прыстаўляюць гіда. Ён сочыць, каб турысты бачылі толькі тое, што ўваходзіць у абавязковую праграму. Аднак бываюць выпадкі, калі замежнікі здолелі акунуцца ў сапраўдную атмасферу КНДР. Намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» і галоўны рэдактар газеты «Товарищ» Сяргей Вазняк правёў месяц у «краіне Кімаў».

«Я трапіў у Паўночную Карэю ў канцы ліпеня 1994 года — тады якраз пачалася трохгадовая жалоба па Кім Ір Сэну. — расказвае Сяргей Вазняк. — Мы былі ў мясцовым піянерлагеры «Сандаван», нешта накшталт савецкага «Артэка» — вельмі прыстойны лагер. Я бачыў, як на цэнтральнай плошчы Пхеньяна, дзе стаіць гіганцкі, проста гіганцкі помнік Кім Ір Сэну. Дзясяткі тысяч людзей галасілі ля яго. Я бачыў, як дзеці з нашага лагера а другой гадзіне ночы неслі кветкі за пяць кіламетраў да іншага помніка. Гэта быў сапраўдны культ асобы, у яго завершанай стадыі.

«НН»: Ці людзі насамрэч настолькі любяць кіраўніцтва краіны, як гэта пішуць мясцовыя СМІ?

СВ: Кім Ір Сэну ўдалося стварыць сапраўдную камуністычную манархію, якая трымаецца ўжо 70 гадоў. Людзі жывуць без усялякай інфармацыі пра знешні свет. У каго была такая раскоша, як тэлевізар, маглі глядзець толькі адзін канал — які распачынаў трансляцыю з «Песні пра Вялікага Палкаводца Таварыша Кім Ір Сэна» і сканчаў «Песняй пра Вялікага Палкаводца Таварыша Кім Чэн Іра». І гэта бачаць тыя, у каго ёсць тэлевізар, — людзі вераць у тое, што жывуць у найлепшай краіне, і яны неверагодна шчаслівыя ад гэтага факту.

НН: Кажуць, вы там паспелі атрымаць медаль?

СВ: Гэта быў не медаль, а значок з партрэтам Кім Ір Сэна. Усё дарослае насельніцтва мусіць насіць такія значкі. Я захацеў сабе такі і спытаў у адказнага супрацоўніка ЦК карэйскага камсамола, які з намі быў, дзе можна купіць такі значок. На яго твары я ўбачыў сапраўдны жах, ён ледзь японскім шпіёнам мяне не палічыў — такія значкі не прадаюцца. І я, каб атрымаць значок, да адлёту разам з персаналам нашага лагера кожны дзень а пятай гадзіне раніцы ішоў вышчыпваць траву перад помнікам таварышу Кім Ір Сэну.

НН: На вашу думку, ці можа ў Карэі нешта змяніцца з прыходам да ўлады Кім Чэн Ына?

СВ: У такіх умовах нельга жыць вечна. Карэйцаў вельмі шкада — гэта добрыя, шчырыя людзі, якіх гэтая сям’я прымусіла верыць у кіраўніцтва краіны, як у Бога. Кімы замянілі сабой рэлігію. Напрыклад, я памятаю як мы сядзелі з дзяўчынай-перакладчыцай і глядзелі па тэлевізары кліп. У кліпе — хлопец і дзяўчына бягуць па беразе мора, ён даганяе яе, кветку для яе зрывае. Я папрасіў перакласці. Яна сказала, што гэта песня пра каханне — хлопец і дзяўчына кахаюць адзін аднаго, і ўдзячныя Вялікаму Кім Ір Сэну за тое, што ён стварыў для іх такое шчаслівае жыццё.

НН: То бок там цалкам заідэалагізаваная культура?

СВ: Канешне, мне карэйцы расказвалі, што ў мястэчку каля нашага лагера жыла жанчына, якая ніяк не магла нарадзіць. І вось да яе ў сям’ю прыехаў Кім Ір Сэн, паразмаўляў з ёй, з яе мужам, і ў хуткім часе ў іх нарадзілася дзіця. І карэйцы вераць у праўдзівасць гэтай гісторыі. Ці з іншай карэянкай мы адправіліся паплаваць на лодцы. І вось мы адплылі ад берага, і я папрасіў яе распавесці пра краіну, толькі людскай мовай. Кожна я яе фраза пачыналася так: «Як напісаў Вялікі Кім Ір Сэн» ці «Як сказаў любімы кіраўнік Кім Чэн Ір»…. І яна ведала, што я не шпіён, што я камуніст, але нармальнай чалавечай мовай размаўляць не магла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?