Сабекошт будаўнiцтва жылля павялiчыцца, але не вельмi iстотна

На пачатак гэтага года ў Мiнску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаiць каля 184 тысяч сем’яў. Колькасць «чаргавiкоў» у сталiцы працягвае павялiчвацца. Толькi за мiнулы год жыллёвая чарга павялiчылася амаль на 30 тысяч сем’яў i асобных грамадзян. Як адзначыў учора дырэктар упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Андрэй Галь, летась у сталiцы было пабудавана 930 тысяч квадратных метраў жылля, што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам за ўсю гiсторыю будаўнiцтва ў Мiнску.

Сёлета Саветам Мiнiстраў запланавана пабудаваць у Мiнску 1 мiльён 76 тысяч квадратных метраў жылля, з якiх 699 тысяч «квадратаў» будзе ўзведзена для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Зараз пакуль рана казаць, як моцна рэальна падаражае будаўнiцтва жылля. Аднак ужо вядома, што ў сувязi з новымi цэнамi на энерганосьбiты цэмент падаражаў на 12—14 працэнтаў, электраэнергiя — на 22 працэнты, цеплавая энергiя — на 40 працэнтаў. Сабекошт будаўнiцтва жылля павялiчыцца, але не вельмi iстотна, лiчыць кiраўнiк УКБ Мiнгарвыканкама. Рэнтабельнасць прадпрыемстваў будаўнiчай галiны, якiя займаюцца ўзвядзеннем жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, складае зараз ня больш як 3—5 працэнтаў. Уся надзея сёння на тое, што прамысловасць будаўнiчых матэрыялаў будзе павялiчваць цэны на сваю прадукцыю толькi ў межах запланаваных прагнозных паказчыкаў, запэўнiў Андрэй Галь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?