24 снежня ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў Брэсце прайшоў развітальны вечар брэсцкага «Свабоднага тэатра».

Брэсцкі «Свабодны тэатр» праіснаваў больш за дзесяць гадоў, аднак акцёры вырашылі пачаць новы праект: тэатр працягне існаваць у новай форме пад назвай «Крылы Халопа».

Акцёры называюць некалькі прычын закрыцця праекта. Сярод іх наяўнасць «Беларускага свабоднага тэатра», «з-за чаго ўзнікала пастаянная блытаніна», і праблема адносна паняцця «свабодны» ў цяперашніх беларускіх рэаліях. «Час патрабуе ад нас новых падыходаў і руху наперад», — падкрэслілі акцёры «Свабоднага тэатра».

За дзесяць гадоў у тэатры створана восем спектакляў, якія ўдзельнічалі ў многіх фестывалях у Беларусі, Польшчы, ва Украіне. У рамках заключнага вечара «Свабоднага тэатра» была прадстаўлена выстава дэвіянтнага мастацтва, адбылося выступленне гурту «Рацыянальная дыета» і заключная дыскатэка «Танцы на касцях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?