21‑гадовы студэнт 4‑га курса БДУІРа Сяржук Мядзьведзеў скончыў на гэтым тыдні пераклад на беларускую мову культавага рамана амэрыканскага пісьменьніка Чака Паланюка (Chuck Palahnuk) «Байцоўскі клюб». Над перакладам твору Сяржук працаваў паўтара году. Цяпер цягам двух месяцаў ён мяркуе шліфаваць пераклад.

У той самы дзень, як Мядзьведзеў скончыў працу над перакладам, ён атрымаў ліст ад самога Чака Палахнюка. «Адчыняю паштовую скрыню, а адтуль вылятае паперчына: «На ваша імя атрымана пасылка з ЗША, ‑‑ расказвае Сяржук Мядзьведзеў. – Скончыць працу над перакладам і атрымаць у адзін дзень пасылку ад Паланюка!. У пачатку кастрычніка пабачыў абвестку: Чак Паланюк адчыняе паштовае вакно для фанатаў. Трэба было даслаць ліст на адрас яго мэнэджэра, і пісьменьнік адкажа асабіста кожнаму лістом або пасылкай. Я напісаў, як шчыры фанат, словы захапленьня, адзначыў, што перакладаю «Байцоўскі клюб», як складана было дастаць арыгінал, як цяжка ў нас з роднай мовай, папрасіў даслаць пару кніг. Я не спадзяваўся на адказ, пагатоў на пасылку. Усярэдзіне пасылкі быў ліст і штук 15 розных дробязей ‑‑ цацачная морква a la кіндэр‑сюрпрыз, калькулятар, плястмасавы адрэзаны палец, калядныя сьвечкі, насеньне незабудкі, два аўдыёдыскі зь ягонымі чытаньнямі падчас кніжных тураў, а таксама жывёла, якая сымбалізуе маю моц: маленькі плюшавы мядзьведзік. Паланюк сам у лісьце маркерам напісаў: «Your Power Animal is enclosed!!!» Прыемна. А ліст — тры маленькія абзацы — Паланюк напісаў асабіста. Даў пару карысных парадаў па жыцьці».

***

Сяржук Мядзьведзеў нарадзіўся ў 1985 г. у Віцебску. Зьяўляецца навучэнцам Беларускага калігіюму, займаецца ў «Перакладной майстэрні» Хадановіча . Летась стаў пераможцам літаратурнага конкурсу да 100‑годзьдзя «Нашай Нівы». Цяпер зьбіраецца шукаць выдаўца.

У 2001 г. урывак з «Байцоўскага клюбу» ў перакладзе Вольгі Гапеевай друкавала газэта «Наша Ніва».

Урывак з «Байцоўскага клюбу» ў перакладзе Сержука Мядзьведзева

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?