Постаць Бабарэкі (1899—1938) — пісьменніка, аднаго з геніяльных літаратуразнаўцаў і крытыкаў, знакавая.
Па меркаванні аднаго са складальнікаў двух-томніка Віктара Жыбуля, Бабарэка мог стаць «беларускім Бялінскім» або «беларускім Кафкам». Але Бабарэку рэпрэсавалі ў 1930-м. Рукапісы засталіся ў сям’і.
Гэта трэці выпадак за апошнія пяць гадоў, калі найлепшай кнігай года робіцца рэтраспектыўнае выданне. Сітуацыя, калі новыя кнігі не пераўзыходзяць даробку папярэдніх пакаленняў, сведчыць, што культурны крызіс яшчэ не пераадолены.
Але было б дзіўна бачыць іншае ў сённяшняй сітуацыі дыктатуры.
Сярод названых экспертамі шасці дзясяткаў выданняў пераважае мастацкая літаратура.
Трапляе ў першую дзясятку зборнік філасофскай лірыкі аднаго з апошніх класікаў — Рыгора Барадуліна «Аніма», выдадзены Чырвоным касцёлам. У кнізе сабраныя кананічныя малітвы ў паэтычнай інтэрпрэтацыі аўтара, біблейскія балады, псалмы, вершы-малітвы.
Ёсць у топе і дэбюты — кніга Антона Францішка Брыля. Андрэй Хадановіч характарызуе яе як «зборнік віртуознай лірыкі».
У наш час папсовасці Антон Францішак — не папсовы, адзначае старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра. Чытанне яго твораў патрабуе сур’ёзнага чытача-саўдзельніка. Дарэчы, малады Брыль — унук Янкі Брыля.
Пакаленне 80-х у топе рэйтынгу прэзентуе Андрэй Федарэнка з кнігай «Мяжа».
У ёй — раман-эсэ і апавяданні. Крытыкі адзначаюць складанасць аўтабіяграфічнага твора, глыбіню развагаў аўтара. Такім чынам, хоць Хадановіч і назваў наш час «папсовым», у рэйтынгу яўна не стае масавай літаратуры па-беларуску.
Літаратуразнаўчая праца «Купала і Колас, вы нас гадавалі...» — адна з апошніх кніг архівіста Віталя Скалабана, які адышоў у 2011-м.
Увагу прыцягвае форма гістарычнага расследавання. «Толькі Віталь Скалабан з ягоным незвычайным талентам даследчыка, адданасцю і руплівасцю мог знайсці ўнікальныя дакументы, якія вяртаюць горкую праўду беларускай літаратуры, страсаючы пазалоту і бронзу», — адзначыла эксперт Людміла Рублеўская.
У першай дзясятцы аж тры пазіцыі займаюць пераклады замежнай класікі — Мілаш, По, Янсан.
Колькасць перакладаў, якія ўдаецца выдаваць, заўважна расце, дзякуючы колу маладых перакладчыкаў, згрупаваных вакол інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет».

Эксперты згадалі больш за два дзясяткі выдавецтваў, але сярод іх толькі адно знаходзіцца па-за сталіцай і яшчэ сем — у іншых краінах.

Рэгіянальныя выдавецкія асяродкі застаюцца слабымі, а кніжны рынак краіны — падзеленым.

Лідарамі па колькасці згаданых кніг застаюцца незалежныя выдаўцы — «Логвінаў», «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Літаратура і мастацтва».

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і г. д.

Арсень Ліс, літаратуразнавец

1. Рыгор Барадулін. Anima. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Св.Сымона і Св.Алены.

2. Вінцук Адважны. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

3. Ніл Гілевіч. Збор твораў. Т4. Паэзія, сатыра, гумар. — Мінск.

4. Леанід Лыч. Варыяцыі на нацыянальную тэму.

5. Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання. — Мінск: Кнігазбор

6. Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік. — Мінск: Беларусь.

7. Энцыклапедыя «Максім Багдановіч». — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі.

8. Вольга Храптовіч-Буцянёва. Злом (1939—1942): успаміны. — Мінск: Кнігазбор.

9. Анатоль Сабалеўскі. Майстры, падзеі, акалічнасці: нарысы, артыкулы, эсэ. — Мінск: Кнігазбор.

10. Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988—2009. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Мінск: Палітычная сфера.

Міхась Казлоўскі, краязнавец, рэдактар альманаха «Куфэрак Віленшчыны»:

1. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

2. Юрка Віцьбіч. Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза. — Мінск: Кнігазбор.

3. Леанід Лыч. Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня.

4. Максім Багдановіч: вядомы і невядомы: зборнік літаратуразнаўчых і архіўных матэрыялаў. — Мінск: ЛіМ.

5. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з англійскай. — Мінск: Кнігазбор.

6. Уладзімір Кажамяка. Не пакідайце нас, белыя лебедзі. — Мінск: Логвінаў.

7. Васіль Жушма. Гарэза: аповесць. — Мінск: ЛіМ.

8. Аляксандр Стагановiч. Успамiны пасла. — Мінск: Лімарыус.

9. Францішка Уршуля Радзівіл. Нясвіжскі альбом: зборнік любоўнай лірыкі. — Мінск: Кнігазбор.

10. Вінцук Адважны. Выбраныя творы.

Алесь Пашкевіч, гісторык:

1. Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Расійска-беларускі слоўнік.

2. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т.

3. Энцыклапедыя «Максім Багдановіч».

4. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах. — Мінск: Логвінаў.

5. Лісейчыкаў, Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.

6. Уладзімір Роўда. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэбны дапаможнік. — Вільня: ЕГУ.

7. Славянамоўная паэзія ВКЛ XVI–XVIII ст. — Мінск: Беларуская навука.

8. Яўстафій Янушкевiч. Успамiны (1805—1831). — Мінск: Лімарыус.

9. Міхась Казлоўскі. Пра кніжнікаў і кнігі : нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына. — Мінск: Кнігазбор.

10. Зміцер Сасноўскі. Музычная культура рыцарскага саслоўя ВКЛ і Каралеўства Польскага. — Мінск: Кнігазбор.

Аляксандр Фядута, літаратуразнавец:

1. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т.

2. Энцыклапедыя «Максім Багдановіч».

3. Аляксандр Стагановiч. Успамiны пасла.

4. Антон Францішак Брыль. Не ўпаў жолуд. — Мінск: Логвінаў.

5. Купала і Колас, вы нас гадавалі... Кніга другая. 1939—2009. Укладальнікі Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан. — Мінск: ЛіМ.

6. Уладзiмiр Някляеў. «Лiсты да Волi». — Вільня.

7. Вінцук Адважны. Выбраныя творы.

8. Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі.

9. Андрэй Федарэнка. Мяжа. — Мінск: ЛіМ.

10. Яўстафій Янушкевiч. Успамiны (1805—1831).

Андрэй Хадановіч, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра:

1. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах.

2. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці. Выбранае

3. Антон Францішак Брыль. Не ўпаў жолуд.

Марыя Мартысевіч. Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск: Кнігазбор.

4. Альгерд Бахарэвіч. Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча. — Радыё «Свабода».

Павал Касцюкевіч. Зборная РБ па негалоўных відах спорту. — Мінск: Логвінаў.

5. Тувэ Янсан. Капялюш чарадзея. — Мінск: Зміцер Колас.

Герман Гесэ. Стэпавы воўк. Раман. — Мінск: Зміцер Колас.

6. Ігар Кулікоў. Паварот на мора. — Мінск.

7. Макс Шчур. Ліст, знойдзены на папялішчы. — Познань: Белы Крумкач.

8. Артур Клінаў. Шалом: ваенны раман. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «НН».

9. Лявон Вольскі. Міларусь. — Мінск: Медысонт.

Віктар Шалкевіч. Requiem па непатрэбных рэчах. — Гродна.

10. Сяржук Вітушка. Дзінь-дзілінь. Казкі. — Мінск: Зміцер Колас.

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор. — Мінск: Галіяфы.

Алег Дзярновіч, гісторык:

1. Славянамоўная паэзія ВКЛ XVI–XVIII стст. — Мінск: Беларуская навука.

2. Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі.

3. Уладзіслаў Ахроменка. Тэорыя змовы: Кінараман-фарс. — Мінск: Логвінаў.

4. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах.

5. Кушнярэвіч А.М. Мураваная дабастыённая фартыфікацыя ВКЛ. — Мінск: Беларуская навука.

6. Гісторыя Беларусі. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. — Минск: Современная школа; Экоперспектива.

7. Уладзімір Роўда. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэбны дапаможнік. — Вільня: ЕГУ.

8. Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988-2009.

9. Прэс-фота Беларусі-2010. — Каўнас: Arx Baltica.

10. Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы. — Мінск: Логвінаў.

Леанід Галубовіч, літаратурны крытык:

1. Энцыклапедыя «Максім Багдановіч».

2. Андрэй Федарэнка. Мяжа.

3. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці.

4. Алесь Разанаў. З Вяліміра Хлебнікава.

5. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах.

6. Максім Багдановіч: вядомы і невядомы: зборнік літаратуразнаўчых і архіўных матэрыялаў.

7. Ірына Шаўлякова. Сапраўдныя хронікі Поўні: артыкулы і рэцэнзіі. — Мінск: ЛіМ.

8. Франц Сіўко. Выспы. — Мінск: Логвінаў.

9. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т.

10. Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы.

Людміла Рублеўская, літаглядальнік газеты «СБ. Беларусь Сегодня»:

1. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т.

2. Купала і Колас, вы нас гадавалі...

3. Андрэй Федарэнка. Мяжа.

4. Віктар Карамазаў. Мастак і парабкі. — Мінск: Медысонт.

5. Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання.

6. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці.

7. Франц Сіўко. Выспы.

8. Сяргей Календа. Іржавы пакой з белымі шпалерамі. — Мінск: Медысонт.

9. Артур Клінаў. Шалом.

10. Вінцук Адважны. Выбраныя творы.

Кнігарня «Эўрыка», Мінск:

1. Міхась Пазнякоў. Гульняслоў: гульня з літарамі і словамі. — Мінск: ЛіМ.

2. Тувэ Янсан. Камета над далінай мумітроляў.

3. Тувэ Янсан. Капялюш чарадзея.

4. Леанід Несцярчук. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: Манарх, асветнік, мецэнат. — Брэст: Брэсцкая друкарня.

5. Аксана Катовіч, Янка Крук. Золотые правила народной культуры. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.

6. Беларускі арфаграфічны слоўнік. Укладальнікі Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя. — Мінск: Беларуская навука.

Кнігарня «Логвінаў», Мінск:

1. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах.

2. Лявон Вольскі. Міларусь.

3. Віталь Рыжкоў. Дзверы, замкнёныя на ключы.

4. Артур Клінаў. Шалом.

5. Тувэ Янсан. Капялюш чарадзея.

6. Прэс-фота Беларусі-2010.

7. Сяржук Вітушка. Дзінь-дзілінь. Казкі.

8. Алесь Разанаў. З Вяліміра Хлебнікава.

9. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з ангельскай.

10. Герман Гесэ. Стэпавы воўк. Раман. Пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі. — Мінск: Зміцер Колас.

«Кніжны салон», Мінск:

1. Кшыштаф Мігань: бібліяграфічны паказальнік (1960—2010): да 70-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя навуковай дзейнасці. — Мінск: БДУКМ.

2. Рыгор Барадулін. Anima.

3. Святлана Іванова. Минск души моей. — Мінск: Чатыры чвэрці.

4. Юрый Татарынаў. Древняя Литва: истоки белорусской народности и государственности. — Мінск: Смэлток.

5. Сяргей Шабельцаў. Иммигранты-чакареро из II Речи Посполитой в Аргентине и Парагвае. Воспоминания белорусов и украинцев. — Мінск: РІВШ.

6. Аксана Катовіч, Янка Крук. Белорусская свадьба: тайные ключи семейного счастья. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.

7. Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 8. — Мінск: Права і эканоміка.

8. Алесь Карлюкевіч. I марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны. — Мінск: Бел-Эн імя П.Броўкі.

9. Багдановіч Максім. Вянок. Кніга выбраных вершаў. Факсімільнае выданне. — Мінск: Мастацкая літаратура.

10. Валянціна Стэльмах. Беларусь ў асобах. — Мінск: Пачатковая школа.

Дзясятка найлепшых кніг 2011 года выглядае так:

1. Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 т. Укладальнікі Алеся Бабарэка, Віктар Жыбуль, Ганна Запартыка. — Вільня, Інстытут беларусістыкі; Беласток. Беларускае гістарычнае таварыства. — 41 бал;

2. Чэслаў Мілаш. Паэзія, эсэістыка, аўтабіяграфічная проза ў 4 тамах. — Мінск: Логвінаў. — 40 балаў;

3. Энцыклапедыя «Максім Багдановіч». Уклалі Іван Саламевіч, Мікалай Трус. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі. — 31 бал;

4. Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з ангельскай. — Мінск: Кнігазбор. — 30 балаў;

5. Тувэ Янсан. Капялюш чарадзея. Пераклад з шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас. — 20 балаў;

6-7. Рыгор Барадулін. Anima. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Св.Сымона і Св.Алены.

Андрэй Федарэнка. Мяжа. — Мінск: Літаратура і мастацтва. — па 19 балаў;

8-10. Вінцук Адважны. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

Купала і Колас, вы нас гадавалі... Кніга другая. 1939—2009. Укладальнікі Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

Антон Францішак Брыль. Не ўпаў жолуд. — Мінск: Логвінаў. — па 15 балаў;

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў:

2010 — Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт;

2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства;

2008 — Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус;

2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Кнігарня «Наша Ніва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?