Традыцыю сьвяткаваць Валянцінаў Дзень у нашай краіне запачаткаваў 10 год таму "Малады Фронт". Сёлета касьцюмаванае шэсьце МФ было хоць і не шматлікім, затое відовішчным. З традыцыйным лёзунгам "Беларусь - у Эўропу", а таксама з набалелым за апошні год - "Свабоду палітвязьням!", каля сотні маладзёнаў абыйшлі з віншаваньнямі амбасады краінаў Эўразьвязу.







Не абыйшлося без правакацыяў - на плошчы Перамогі міліцыянты ўчынілі бойку.

А гэта акцыя Моладзі БНФ на плошчы Якуба Коласа. Як і старэйшыя таварышчы з дэмакратчнай кааліцыі, маладыя апазіцыянэры ня могуць паразумецца паміж сабой, таму сьвяткуюць усё кожная арганізацыя паасобку.

Малады чалавек, апрануты ў сэрца з надпісам «Я люблю Беларусь», прабыў па плошчы лічаныя хвіліны. Тут жа зьявіліся ахоўнікі правапарадку, сэрца сьцягнулі і загрузілі яго ў салон міліцэйскай машыны.

"Віноўніка сьвята", а таксама ягонага таварышча, адвезьлі ў пастарунак, адкуль неўзабаве выпусьцілі.





