Учора, 14 лютага, БРСМ паставіў каля віцебскага амфітэатру стэнд з чырвона‑зялёнымі сардэчкамі. Мінакам раздавалі загадзя нарыхтаваныя сардэчкі і прапаноўвалі напісаць на іх прызнаньні ў каханьні.

Тэарэтычна прызнацца можна было каму заўгодна. Аднак калі на стэндзе зьявіліся «валянцінкі», адрасаваныя Паўлу Севярынцу (на адной было напісана «Павал Севярынец — лепшы хлопец на Беларусі», а на другой — «Свабоду Паўлу Севярынцу»), хтосьці з бээрэсэмаўсцаў неўпрыкмет зьняў «крамольныя» сардэчкі са стэнду.

Паводле «Народных навінаў Віцебску»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0