Адразу ў двух гарадах ЗША практычна адначасова два невядомыя мужчыны неспадзявана пачалі страляць у людзей. Ахвярамі тэрарыстаў сталі як мінімум 10 чалавек.

У панядзелак увечары ў Солт‑Лэйк‑Сіці, у будынку мясцовага гандлёвага цэнтра невядомы паспеў расстраляць пяць чалавек перад тым, як яго самога забілі паліцыянты. Па словах відавочцаў, ён зрабіў каля 20 стрэлаў.

«Associated Press France» паведамляе, што злачынец быў узброены аўтаматычнай вінтоўкай і дзейнічаў у адзіночку. Практычна ў той жа час, каля восьмай гадзіны вечара ў офісным будынку ў Філадэльфіі мужчына застрэліў трох чалавек і параніў яшчэ аднаго, а пасля скончыў жыццё самагубствам.

Амерыканская паліцыя занятая пошукам саўдзельнікаў злачынцаў.

Мікалай Карняйчук, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0