Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі «Саюзу левых партый». Асноўная афіцыйная прычына адмовы ‑‑ тое, што ўстаноўчы сход новай арганізацыі адбываўся ў Чарнігаве ва Ўкраіне, а не на тэрыторыі Беларусі.
Паводле прэсавага рэлізу, разьмешчанага на сайце міністэрства юстыцыі, прадстаўнікоў на ўстаноўчы сход «Саюзу левых партый» не абіралі, а фактычна прызначалі. Мінюст таксама лічыць, што падчас ўстаноўчай канфэрэнцыі былі і іншыя парушэньні.





