Дзякуй усім за пытаньні, наступная онлайн-канфэрэнцыя праз тыдзень.
Посьпехаў усім Вам! Дзякуй за пытаньні. Заставайцеся з “Нашай Нівай”.
А калі яна — на нас? : )
Тут не ваяваць трэба, а дамаўляцца. Мы ж адной мовай гаворым.
Маё пытаньне - таксама "моўнае". Як вы лічыце, чаму сьвядомыя беларусы ( тут я кажу перш-наперш пра выдаўцоў, журналістаў, рэдактараў), што карыстаюцца клясычным правапісам, не прытрымліваюцца нават прынятых імі самімі правіламі (БКП)?
Відаць, у кожнага з тых, хто не прытрымліваецца, тут нешта сваё, асабістае. : )
Калі ж сур’ёзна, для мяне непрымальны момант можа быць толькі адзін: калі мову прыдумляюць, замест таго, каб ёй карыстацца. Калі яе зьбядняюць, напрыклад, баючыся ўжываць словы, падобныя да расейскіх (перагібы, кшталту “карандаша” ў савецкіх расейска-беларускіх слоўніках я ня маю на ўвазе). Тут нічога дзіўнага няма. Гэта болесная рэакцыя чалавека, які ня можа 24 гадзіны ў суткі жыць у арэале сваёй мовы. Гэта дыскамфорт. Гэта падсьвядомае ўзгадненьне свайго стылю маўленьня зь не сваім. Доўга нам яшчэ ад гэтага пазбаўляцца. Але я аптыміст.
Не, гэта праява таго, што грамадзтва робіцца больш талерантным. Газэта ж — люстэрка грамадзтва.
Ад эўраскептыкаў нідзе не схаваешся. Нават у рэдакцыі : )
Пайду. Чакаю сьвята.
На жаль, ня ўсюды, дзе жывуць чытачы "НН", чуваць незалежныя радыестанцыі. А мы кожную сераду патыліцу скрабем: як бы нам у 48 (32) старонак(кі) утоўпіць усе матэрыялы? Але ў той ці іншай меры стараемся незалежнае радыё папулярызаваць. Як будзе тэлеканал — будзем бачыць.
Мера адказнасьці, якую можаш на сябе ўзяць і мець спакойнае сумленьне.
Ці варта развіваць мясцовы незалежны друк, хай сабе і незарэгістраваны?
У раёне майго пражываньня — Рэспубліцы Беларусь — альтэрнатыўнай прэсы не хапае. Усім тым, хто робіць малыя газэты для мястэчак і мікрараёнаў — зычу здароўя, вытрымкі, сьмеласьці і разважлівасьці. Інфармуйце, уздымайце балючыя пытаньні, пазьбягайце контрпрапагандысцкіх прыёмаў — і людзі вам павераць.
Кожны чалавек сам выбірае сваю свабоду.
Пакуль не зьбіраецца. Не было яшчэ такой гутаркі.
Мы толькі напісалі, што ёсьць па-беларуску поўны тэкст раману, які можа нармальна прадавацца. Хто з выдаўцоў першы ўхопіць ініцыятыву?
Сёньняшнім журналісцкім складам мы ўжо здольныя ахопліваць асноўныя тыднёвыя падзеі з жыцьця краіны. Але як будуць новыя рукі — знойдзецца праца і для іх.
Выдатная ідэя, дзякуй.
Газэту болей чытаюць за Менскам, болей сярод чытачоў папяровай вэрсіі сталых людзей.
Можам нават на А2 з дадаткам на А1.
У навінах і аналітыцы -- Financial Times, GW, у ідэях -- кіеўская Критика.
Моўная палітыка газэты можа зьмяніцца хіба што разам зь беларускай мовай.
Апытаньне на tut.by паказала, што да 70% наведвальнікаў хоча інфармацыі па-беларуску. На здаровы розум, любая камэрцыйная структура нават для 10% наведвальнікаў зрабіла-б вэрсыю на той мове, на якой ім зручней альбо прыямней спажываць інфармацыю. Чаму, на Вашую думку, камэрцыйны разьлік не працуе ў беларускіх камэрцыйных інтэрнэт-рэсурсах? Ці, можа, яны ўвогуле не скіраваныя на камэрцыйны посьпех? Калі так, то хто і навошта іх трымае?
Законы маркетынгу ў краіне зь вяршэнствам ідэалёгіі выкрыўляюцца. Але вынікі апытаньняў даюць надзею на перамогу ўсё ж законаў маркетынгу : )
Рэклямадаўцы сайтамі незалежных выданьняў не цікавяцца вымушана.
Калі ўжо "Наша Ніва" вернецца да нармалёвага вонкавага выгляду ?
Каму стала горш , ад таго , што вы сталі выходзіць "як за царом " ?
Уладзе? "Белсаюздруку"? Наўрадці.
А дапрыкладу мне было б прыемна зноў трымаць у рукох газэту , а ня баявы аркушык.
“Баявы аркушык” – гэта не памер, а стан душы. Гэта якраз выданьне, якое займаецца контрпрапагандай. Яго можна і фарматам А2 выдаваць. А “НН” да “нармалёвага вонкавага выгляду” вернецца толькі тады, калі незалежная прэса вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюду. Або калі зьнікне дзяржманаполія на распаўсюд прэсы.
Дзякуй за адказы.
Чым больш крыніцаў, зь якіх беларус можа атрымліваць незалежную інфармацыю, тым лепш. Чым больш працоўных месцаў для незалежных журналістаў, тым лепш. Чым больш выданьняў – тым большая канкурэнцыя, тым вышэйшая якасьць прадукту. І тым лепш для незалежных выданьняў.
У сытуацыі, калі дзяржаўныя СМІ займаюцца прапагандай, задача незалежных — дапамагаць чытачу зарыентавацца, дзе праўда, дзе не. І якраз галоўная небясьпека, якая падсьцерагае незалежныя выданьні, — скатваньне ў контрпрапаганду.
І яшчэ адно пытанне - ці верыце Вы у лёс?
“НН” – выданьне з стогадовай гісторыяй. Выданьне, якое ў пачатку стагодзьдзя выгадавала клясыкаў беларускай літаратуры і бацькоў беларускай дзяржаўнасьці. Газэта – кандыдат у Сьпіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА. Яе закрыцьцё было б злачынствам перад беларускай культурай.
Калі паўстане патрэба шукаць новыя варыянты існаваньня газэты – гэта і будзе новай працай.
Андрэй Дынько застаўся ў калектыве. Ён рэдагуе гэты сайт.
Не зьбіраюся. Хоць спаць давядзецца меней :)
Мяжа за Ашмянамі зьнікне, калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз.
Дзякуй, улічым.
ок
Стараемся. З гэтага году пастанавілі даваць штонумар па такой гутарцы. Во Павал Касьцюкевіч, напрыклад, у сьвежым нумары. Гутарка са Зьмітром Бабіцкім -- у мінулым, зь Янкам Саламевічам -- два нумары таму.
Да Рэдакцыі распаўсюднік knihi.net ня мае ніякага дачыненьня.
Зьмена рэдактараў адбылася. Ці будзе мяняцца "Наша Ніва"? Калі так, то як?
Здаецца, ужо адказваў вышэй на гэта пытаньне.
Лічу мэтазгодным. Тым больш, што праблемы, уздыманыя Луцкевічамі, Уласавым, Ластоўскім, Купалам, Дварчаніным актуальныя дасёньня.
Што-нішто і перавыдаецца сіламі незалежнага грамадзтва. Вось летась выйшаў грунтоўны том выбраных твораў Антона Луцкевіча, укладзены гісторыкам Анатолем Сідарэвічам.
Перавыдаць найлепшае з Купалы і Коласа лічым справай гонару.
Мае быць ратацыя.
Мне прапанавалі – я многа думаў. Урэшце згадзіўся.
Прыклад цудоўны, але ня дай нам Божа такога. У беларусаў ёсьць нацыянальная дзяржава – гэта галоўны набытак нацыі за ХХ ст. Дзяржаўнасьць не звалілася зь неба, як часам пішуць. Яна аплочаная ў ХХ ст. потам і крывёй сотняў тысяч людзей. Постсавецкія каляніяльныя тэндэнцыі з кожным годам усё драбнеюць. Растуць пакаленьні, якія ня памятаюць ужо іншага быцьця, апроч быцьця ў сваёй дзяржаве. Дыктатары ж сыходзяць а краіна застаецца.
Што да “нежаданьня гаварыць па-беларуску”. Захад Украіны меў 120 гадоў канстытуцыйнай манархіі з асобным парлямэнтам у складзе Аўстра-Вугоршчыны; літоўцы, латышы, эстонцы мелі дваццаць гадоў міжваеннае дзяржаўнасьці. беларусы нічога гэтага ня мелі. Мы адстаем ад суседзяў у нацыябудаўніцтве.
Ці вялікая гэта адказнасьць - быць рэдактарам "Нашай Нівы"? Дзякую.
P.S. Хутка чакаем рэдакцыю зь яе сябрамі да нас ў Маладэчна!
Дастаткова вялікая. І рамантыкі ў гэтым нямнога.
Вы робіце вельмі патрэбную справу.Дзякуй вялікі, чытач з Варшавы
І Вам дзякуй. Пішэце нам пра жыцьцё беларусаў у Варшаве.
Мэты газэты – аб’ектыўнае інфармаваньне і якасная аналітыка. Агітацыяй займаюцца агітатары. Вярбоўкай – кампэтэнтныя органы.
Лукашэнка за 13 гадоў здолеў начыста зрусіфіаваць краіну. Цяпер той, хто жыве звыклым жыцьцём -- машына-праца-гіпэрмаркет-хата-кабэльнае ТВ -- можа жыць і месяцамі нідзе ня чуць і ня бачыць слова па-беларуску, не сутыкацца ні зь якімі праявамі беларускай культуры. Чым гэта ўсё скончыцца? Калі Лукашэнка зьнікне, пустку зароўніць беларуская культура, што выйдзе з нораў і шчылінаў, ці расейская дзяржаўнасьць, пад скіпэтрам якой будуць ратавацца беларусы? Ваш прагонз?
Не стае геніяльнага зьбегу абставінаў.
Міт “спачатку ўсё было ідэальна, а пасьля прыйшоў Лукашэнка і ўсё сапсаваў” распаўсюджваецца тым шырэй, чым далей 1994-ы. Як і контрміт пра “рускіх на чамаданах” :) Між тым, 13 гадоў таму Менск быў нашмат менш талерантным да беларускага, чым зараз. Так, цяпер за белмову могуць забраць у міліцыю, але звычайныя людзі рэагуюць без агрэсіі.
Ужо само тое, што мы тут з Вамі дыскутуем онлайн, сьведчыць: краіна не зрусыфікаваная цалкам. За 13 гадоў у Беларусі калясальна разьвіўся Інтэрнэт. Зазірніце на інтэрнэт-лічыльнікі — у першых дзясятках стаяць беларускамоўныя музычныя, навінныя сайты. Пачытайце пытаньні ніжэй — на tut.by 70% аўдыторыі — за навіны па-беларуску.
Пабачыце: ледзь толькі аслабне ціск – адкуль што возьмецца. Беларушчыне нават спрыяньня ня трэба будзе з афіцыйнага боку: абы не заміналі.
Я хрышчаны ў праваслаўе. Бог ёсьць. Ён усё бачыць.
1.Увесь вольны час зараз аддаем кніжнай сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”. Сёньня во выйдзе з друку трэцяя кніжка з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва” – “Беларусь за дзесяць падарожжаў”.
2.Друкуем адразу, ледзьве зьяўляецца інфармацыйная нагода, цікавая для чытачоў па цэлай краіне.
3. На правох рэклямы: у той новай кніжцы, пра якую казаў, ёсьць адзін рэпартаж, што не друкаваўся ў газэце. :)
4. Спэцыяльнага дасьледаваньня не праводзілі. Толькі зьбіраемся разаслаць чытачам такую анкетку. Пэўныя зьвесткі ёсьць па суадносінах менскай і няменскай чытацкай аўдыторыі — 50 на 50%.
5.павялічваць наклад ва ўмовах забароны на распаўсюд складана. Затое радуе “наклад” сайту. Зара ён сягае 1500 наведваньняў на дзень паводле рэйтынгу "Акавіты". Рэальна - болей.
З аднаго тэйпу, хіба што.
У газэце ёсьць перабор з забаўляльнымі-выпадковымі-неабавязковымі матэрыяламі (Ушкін, Каіса, Літаратура, Крыжаванкі, Газэтка дзеткам). Цяпер сытуацыя такая, што Наша Ніва не павінна друкаваць таго, што мае магчымасьць зьяўляцца ў іншых газэтах. Місія Нашай Нівы мусіць быць -- ідэі. Фармуляваць ідэі, даваць аналіз падзеяў, адсочваць тэндэнцыі.
Вось вы кажаце “іншыя газэты”. Але колькі спатрэбіцца рук, каб на пальцах іх пералічыць? Тыя, у якіх магла б друкавацца несэрвільная літаратура? Або фэльетаністыка, вастрыні Лёліка Ушкіна? А ці многа сёньня выходзіць якасных дзіцячых выданьняў па-беларуску, якія маглі б узяць верх у канкурэнцыі з расейскамоўнымі? А колькі зь іх можна набыць у кнігарні ў райцэнтры? Ад нашаніўскага ж Капітана Танакі дзеці проста пішчаць. Я сам чуў :)
Не зусім разумею, навошта ў “НН” паўтараць “лукашэнкаўскі пункту гледжаньня”. Для яго дастаткова трыбунаў. У газэце яго выкладаем, калі супадае з нашым :)
Напэўна, Вы хацелі спытацца “чаму так і не легалізуе апазыцыі”. Бо легальная апазыцыя – гэта апазыцыя, што мае магчымасьць данесьці свае ідэі да шырокай грамадзкасьці. Аўтаматычна маем легалізацыю незалежных сродкаў масавай інфармацыі. А незалежныя СМІ ўплываюць на грамадзкую думку, а празь яе – на законатворчасьць і вынікі выбараў. Астатняе дадумайце самі.
А карэйкі – яны таксама розныя бываюць, напэўна.
Закіды ж, што тычацца напісаньня запазычаных словаў адрасуйце мовазнаўцам — стваральнікам Зводу правілаў клясычнага правапісу. Мы ім карыстаемся. Ствараць свой “нашаніўскі” — было б не на карысьць. У ідэале правапіс увогуле мусіць быць адзін, як адна мова, я лічу. Якія спрэчкі разгарацца падчас пераходу да адзінага беларускага правапісу – сынтэзу наркамаўкі і тарашкевіцы — можна сабе ўявіць.
Вольга