Ляўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2006 г. -- за кнігу «Дыялёгі з Богам» -- стаў філёзаф і пісьменьнік Валянцін Акудовіч. Пра гэта ў пятніцу аб’явіў старшыня Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш.

Валянцін Акудовіч наступным чынам пракамэнтаваў рашэньне: «Я ад самага пачатку прыхільна і добра ставіўся да «Вялеса», нават калі яго шмат крытыкавалі. Хачу адзначыць, што мае супернікі на прэмію былі нічым ня горшыя, проста так часта бывае, што прэміі ўручаюць насуперак усім прагнозам».

Разам з Акудовічам намінантамі на «Гліняны Вялес» сёлета былі Сяргей Балахонаў, Зьміцер Вішнёў, Міхась Андрасюк ды Андрэй Хадановіч.

Летась «Вялеса» за кнігу публіцыстыкі «Вострая Брама» атрымаў Сяргей Дубавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?