Дашкевіч даслаў чарговы ліст:

Вельмі сёньня радасны дзень – атрымаў цэлую, ніколькі не падраную «Нашу Ніву». Пэўна спрацаваў тут адмысловы нашаніўскі канвэрцік. Вялікі дзякуй!

У мяне ўсё добра. Другі тыдзень як не выклікаюць у адміністрацыю, што працягвае мяне радаваць. А пасьля візыту бацькоў, дык і лісты пачалі аддаваць. Сёньня, дарэчы, першы раз за апошнія пару месяцаў прысьніў бацькоўскі дом. І то неяк кароценька і цьмяна.

За мяне не хвалюйцеся – цалкам нармальна сябе адчуваю. Дапамагае, што тут шмат людзей, каторыя мяне падтрымліваюць Таму ня верце, калі прачытаеце ў «Саўбеліі», што беларускі народ ня любіць апазыцыю – вось ён, гэны народ, апазыцыю апранае і корміць, што праверана мною на ўласным досьведзе. Я, шчыра кажучы, нават і не чакаў такога добрага стаўленьня з боку асуджаных. Бо таксама жыў нейкімі стэрэатыпамі пра зону, як зброд людзей найгоршых, але тут ня ўсё так адназначна. Ну што тут хацець? – адсоткаў каля 20 маюць вышэйшую адукацыю.

Наконт працы, афіцыйна я прымацаваны да брыгады, якая вяжа сеткі (мяхі для бульбы ігд). У вольны час займаюся самаадукацыяй ды на лісты адказваю.

Пра свае ўмовы і прыгоды пісаць ня буду адмыслова – дадзім шанец лісту дайсьці :)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0