На сёньня сабрана больш за 2000 подпісаў. Яны будуць дасланыя Аляксандру Лукашэнку.
Для збору подпісаў створаны адмысловы сайт Вызваліць Казуліна. Падпісанты патрабуюць неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна і дапушчэньня да яго прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжу. Варта нагадаць, што 21 лютага Сэнат Польшчы прыняў рэзалюцыю з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Казуліна ды іншых беларускіх палітвязьняў. На мінулым тыдні палітвязьню праз рэзкае пагаршэньне здароўя працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі.
0
0
0
0
0
0