Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке‑Фрэйбэрга хацела б вывучыць расейскую мову і палепшыць веды італьянскай. Пра гэта кіраўніца дзяржавы заявіла ў адказе на пытаньне школьнікаў‑удзельнікаў «Дня ценяў» пра тое, чаму яшчэ яна хацела б навучыцца.

Спадараня Віке‑Фрэйбэрга і раней казала пра тое, што імкнецца вывучыць расейскую мову. Яна займалася з выкладчыкамі, у тым ліку і па кнізе Эдуарда Ўсьпенскага «Чабурашка», аднак з‑за недахопу часу асвоіць мову ёй пакуль не ўдалося.

Віке‑Фрэйбэрга свабодна валотае латыскай, англійскай, нямецкай і гішпанскай мовамі.

Паводле DELFI

Фота president.lv/

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна