Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, даволi халоднае надвор’е без ападкаў захаваецца да 25 лютага.

Тэмпература паветра ўначы ў пятнiцу—суботу будзе 18—26 градусаў марозу, па ўсходу месцамi — да мiнус 27—32 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад 7 марозу па захаду да мiнус 18 градусаў на ўсходзе краiны.

У нядзелю ў заходнiм рэгiёне маразы пачнуць слабець, дзе ўдзень будзе ўжо толькi мiнус 3—6 градусаў.

У апошнiя днi месяца месцамi пройдзе снег i маразы будуць «кусацца» значна менш. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў марозу, уначы — мiнус 3—14 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?