Год таму беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын задумаў і зладзіў дабрачынную акцыю «Георгіеўская стужка». 23 лютага 2011 года ў крамах па ўсёй Беларусі з’явіліся чорна-аранжавыя стужкі. Грошы ад іх продажу мусілі пайсці на дапамогу спартоўцам-інвалідам.

«На жаль, людзі набылі не вельмі шмат стужак. А дакладней, вельмі няшмат. На гэты момант я страціў прыкладна 20 тысяч долараў», — распавёў Аляксей Грышын.

Фрыстайліст не збіраецца спыняць акцыю. Ён спадзяецца, што людзі ўсё ж такі падтрымаюць спартоўцаў, якія ахвяравалі здароўем для высокіх спартовых дасягненняў нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?