Жыхар пасёлка Усход Магілёўскага раёна спрабаваў абрабаваць мясцовае аддзяленне банка.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці, раней не судзімы 49-гадовы грамадзянін, які станоўча характарызаваўся, узяў банкаўскія крэдыты, аднак не змог па якіх разлічыцца. Каб паправіць свае фінансавыя справы, ён адважыўся на рабаванне аддзялення «Беларусбанка» ў пасёлку, у якім касірам працавала яго аднакласніца.

28 студзеня ў 18.55 перад закрыццём аддзялення мужчына прыйшоў да банка і, калі касір выходзіла, ударыў яе бутэлькай па галаве, спадзеючыся, што калі яна страціць прытомнасць, ён зможа ўкрасці з банка наяўныя грошы. Аднак жанчына не страціла прытомнасць ад удару, больш за тое, павярнуўшыся, пазнала зламысніка.

Падазроны ў нападзе на банк паспрабаваў уцячы. Пасля спробы рабавання ён не начаваў дома. Тым не менш, дзякуючы аператыўным дзеянням праваахоўнікаў, 29 студзеня ён быў затрыманы.

Распачата крымінальная справа, праводзіцца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?