Сям’я былога начальніка ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёра міліцыі Леаніда Фармагея не каментуе інфармацыю аб яго сыходзе з органаў унутраных спраў. «Без каментароў», — заявіла жонка былога высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка. Паводле яе слоў, муж зараз знаходзіцца ў бальніцы.

Інфармацыя пра тое, што Фармагей напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя, з’явілася ў інтэрнэце 30 студзеня.

Нагадаем, Леанід Фармагей служыць у органах унутраных спраў з 1983 года.

Апошняя пасада — намеснік начальніка Акадэміі МУС па страявой частцы. З 29 жніўня 2008 года па 27 чэрвеня 2011 узначальваў сталічную міліцыю.
Да гэтага з’яўляўся начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама. Служыў у цэнтральным апараце міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў рэспубліканскую Дзяржаўтаінспекцыю.

Ад пасады начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Фармагей быў вызвалены указам Лукашэнкі №268 ад 27 чэрвеня 2011 г. У эфіры тэлеканала АНТ у гэты дзень было абвешчана: «Леанід Фармагей ў свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама сталічную міліцыю.

Ён не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Мінску. Больш таго, не атрымалася яму стварыць і эфектыўныя ўмовы аховы мінскай «падземкі».
У сваю чаргу гэта стварыла ўмовы для здзяйснення тэракту на станцыі «Кастрычніцкая».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?