Сітуацыя ў Сірыі накаляецца. З аднаго боку, афіцыйныя ўлады працягваюць кантраляваць усе вялікія гарады. Там праходзяць шматлюдныя мітынгі ў падтрымку Башара Асада. З другога боку, партызаны сціскаюць колца вакол сталіцы, Дамаска.

У суботу і нядзелю баі ішлі прынамсі ў шасці прыгарадах сталіцы. А ў самой сталіцы адзначаюцца перабоі з электрычнасцю.

Гэтак, у сельскім раёне аль-Гута на ўсход ад сталіцы 50 урадавых танкаў падтрымлівалі паліцэйскую аперацыю. У прадмесці Сахная партызаны падарвалі вайсковы аўтобус. А прадмесце Забадані ўвогуле перайшло пад кантроль паўстанцаў.

Паводле афіцыйных звестак, якія распаўсюджвае ўрадавае агенцтва САНА, за выхадныя ў розных гарадах краіны сілы бяспекі страцілі 52 байцы забітымі.

Сям’я Асадаў кіруе Сірыяй больш за 40 гадоў.
Гэта не першае паўстанне за час кіравання Асадаў, але ўпершыню ўладам не ўдалося стрымаць распаўсюд пратэстаў, якія перараслі ў партызанскую вайну супраць рэжыму.
Партызаны сцвярджаюць, што ім удалося спыніць спробу жаночай часткі сям’і Асадаў выехаць з краіны.
Партызаны абстралялі і вымусілі развярнуцца калону дарагіх аўтамабіляў, што кіравалася з Дамаска ў міжнародны аэрапорт сталіцы.
З’явілася таксама інфармацыя, што самая актыўная спецслужба Асадаў — разведка Вайскова-паветраных сілаў — расстраляла захопленага палкоўніка Хусэйна Хармуша,
першага высокапастаўленага афіцэра, што перайшоў на боку партызанаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?