Сяджу вось і ўспамінаю казку пра Бураціна. А цяпер загадка: калі ў вышэйзгаданай казцы зьмяніць словы «закапай манэткі ў глебу» на «набудзь білецік «Наша лято», то як завецца Краіна Дурняў?

Не лічу краіну нашу Краінай Дурняў. Але ўсё ж...

Замест славы нашых рыцараў — кветачкі‑пшанічка: мы ж «мірныя людзі». Мірныя... Пасярэдзіне Эўропы, усю гісторыю пабудавалі на змаганьні, а стаўшы намінальна незалежнымі, адракаемся ад роднае мовы, зьнявольваем патрыётаў, каб не крычалі залішне, а гістарычны сьцяг прызнаём незарэгістраванай сымболікай...

Якая можа быць улада народу, калі ў нашыя галовы старанна ўбіваецца страх выказаць думкі. Навошта ж пісаць правы чалавека, калі мы адкрыта іх парушаем? Выкрасьлілі б гэтыя пункцікі. Ці гэта — нашая незалежнасьць? Не, гэта залатыя краты, на якія мы старанна не зважаем. А яшчэ шырока распаўсюджаны прынцып: «Ня лезь. Навошта табе праблемы?» А з партрэту культурнага чалавека зацята выбіваюць палітычную сьвядомасьць і актыўнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?