Шаноўны Павел Ізотавіч, нарэшце вы задавальнілі нават гэткага нудотнага і патрабавальнага чытача як я.
Маю на ўвазе загаловак да артыкулу нейкага Бібікава “Столица, стройся!» з нумару за 22 лютага.
Справа ў тым, што ў СБ, што не нумар, то заклик - “Стройся!”: 14 красавіка 2005 году “Стройся!” ( аб нацыянальнай бібліятэцы), “Отряд, стройся!” за 5 студзеня 2006-га пра ўдзел БРСМ у будаўніцтве аграгарадкоў, “Город, стройся” за 23 лістапада 2006-га аб тым, што “К 2015 году во всех центрах городов будет наведен порядок: это касается не только их благоустройства, но и создания инфраструктуры, удобной для человека, а также благоприятной окружающей среды”.
Цяпер вось “Столица, стройся!»
Стройся! Стройся! Стройся!
Хіба гэта не сапраўдная праява стабільнасці: стабільная палітыная сістэма, стабільныя тэмпы росту гаспадаркі, стабільныя загалоўкі....
Трэба працягваць праект.
Вось напрыклад асноўныя тэмы нумару за сёння: “в ходе визита Александра Лукашенко в Киев будут рассматриваться серьезные проекты, любители активного отдыха уже успели опробовать склоны Республиканского горнолыжного центра «Силичи, сокращен перечень медпрепаратов, необходимых автомобилистам, утвержден график централизованного тестирования–2007”.
А цяпер уявіце як канцэптуальна выглядала газэта з загалоўкамі: “Ющенко, стройся!» «Медпрепараты стройся!», « «Тесты, стройся!», «Склоны Республиканского горнолыжного центра «Силичи», стройся!».
Пагадзіцеся, супер, сп. Якубовіч.
Ваш фанатычны чытач