Камэнтуючы вынікі Палітычнай Рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьліў гатовасьць да кампрамісу.

Пры гэтым ён пацьвердзіў сваё ранейшае рашэньне ня ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сілаў у сёньняшнім фармаце: «Я здольны да кампрамісаў, але ўдзел у Кангрэсе ў сёньняшнім фармаце бессэнсоўны».

Сп. Мілінкевіч паведаміў, што прыме ўдзел у форуме ў выпадку, калі той паспрыяе кансалідацыі. Разам з тым палітык падкрэсьліў, што Кангрэс – не самамэта дзейнасьці дэмакратычных сілаў Беларусі. Зараз дэмакратычныя сілы павінныя сканцэнтравацца на арганізацыі сьвяткаваньня Дня Волі, падкрэсьліў ён.

Варта адзначыць, што Палітычная рада прыняла рашэньне не выносіць пытаньня пра лідэрства на будучым Кангрэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?