Судовае слуханьне перанесенае па ініцыятыве праўніка Камітэту па землеўпарадкаваньня Менгарвыканкаму Ігара Касьпяровіча. Ён хадайнічаў аб запрашэньні ў суд у якасьці экспэрта прадстаўніка Дзяржаўнага камітэту маёмасьці.

На думку сп. Касьпяровіча, экспэрт Камітэту дзяржмаёмасьці можа патлумачыць суду, ці выкарыстоўвала царква зямельны надзел не па прызначэньні ў сапраўднасьці, а таксама дапаможа Менгарвыканкаму правільна пабудаваць лінію абароны.

Праўнік царквы Сяргей Луканін у сваю чаргу заяўляе, што царква ў дастатковым аб’ёме прадставіла доказы сваёй невінаватасьці. «Таму мне не зразумела, чаму судзьдзя Караткевіч пагадзілася на хадайніцтва прадстаўніка Менгарвыканкаму». Па яго меркаваньні, зацягваньне судовай справы сьведчыць пра слабасьць пазыцыяў Менгарвыканкаму.

Справа царквы «Новае жыцьцё» перанесеная на няпэўны час.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?