Фундамент гэтага храма закладзены ў горадзе Кобрыне. На яго аснове плануецца пабудаваць мемарыяльны комплекс Суворава, якога не бачыла нават Расія.

Мы, беларусы, не павінны дапусціць, каб на нашай зямлі ўшаноўвалі як святога чалавека, пад кіраўніцтвам якога надзвычай жорстка былі падаўлены вызвольныя паўстанні нашых продкаў у канцы XVIII стагоддзя. Сувораў на штыках прынёс прыгоннае права на тэрыторыю Беларусі. Па яго загаду мясцовае насельніцтва падвяргалася масавым пакаранням: мірных людзей гвалцілі, рабавалі, забівалі. Сувораў сваімі вайсковымі «перамогамі» знішчыў незалежнасць тагачаснай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.

Ні адзін народ не будуе храмаў сваім заваёўнікам!

Звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, далучайцеся да нашай акцыі!

Дадатковая інфармацыя і блянкі для падпісаньня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?