Нядаўна ўведзены ў строй гарналыжны комплекс у Мазыры вабіць да сябе шмат аматараў актыўна адпачыць на зімовым паветры. Але ж для гэтага патрэбна мець не толькі жаданне, але і валодаць пэўнымі навыкамі катання, захоўваць тэхніку бяспекі. На жаль, гэтага яўна і не хапае некаторым маладым людзям. У выніку кожны дзень у гарадскую бальніцу і трапляе хто‑ніхто з іх з пераломамі рук і ног, рэбраў, ключыц, траўмамі галавы. Самая большая колькасць пацярпелых была зафіксавана ў мінулую нядзелю, калі святкавалі Масленіцу — 35 чалавек. Каментарыі не патрэбны.

Уладзімір ПЕРНІКАЎ , «Звязда»

Фота В.Чудапала, mymozyr.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0