На беларускім участку дарогі Славуціч - Чарнобыльская АЭС будзе ўстаноўлены спрошчаны парадак праезду. Чарнобыльскіх спэцыялістаў цяпер ня будуць штораз даглядаць на мяжы.

Прэзідэнт Беларусі адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч - Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра, адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 лютага.

Спрошчаны парадак пропуску плануецца ўстанавіць адносна работнікаў, транспартных сродкаў і грузаў Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежных спецыялістаў, прыцягнутых да рэалізацыі міжнародных праектаў адносна закрыцця Чарнобыльскай АЭС. Праектам пагаднення прадугледжваецца таксама вызваленне ад мытнага надгляду ўдзельнікаў транзітнага праезду, якія перасякаюць беларуска-ўкраінскую дзяржаўную граніцу.

На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?