22 лютага пачаў працу сайт «Движение «Лукашенко‑2008».

Ягоныя стваральнікі — Народны рух «Наш кандыдат у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ў 2008 г. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка».

Нягледзячы на тое, што сайт пачаў працаваць толькі ў чацьвер, ён ужо мае грунтоўнае напаўненьне. Тут зьмешчаны артыкулы «Гэта будзе абсалютна новая палітыка», «Беларусь ня будзе капіяваць чужы досьвед», «Лукашэнка не разумее заяваў Пуціна».

Друкуюцца інтэрвію зь вядомымі беларускімі і расейскімі грамадзкімі дзеячамі: Васілём Даўгалёвым, Дзьмітрыем Рагозіным, палітолягам Дзьмітрыем Валадзіхіным. Ёсьць меркаваньні простага народу - усе станоўчыя.

На сайце праводзіцца збор подпісаў за абраньне беларускага лідэра кіраўніком Расеі, таксама тут можна ўзяць удзел у апытаньні: «Хто стане наступным прэзыдэнтам Расеі». Пакуль беларускі кіраўнік упэўнена перамагае.

Сам сайт выкананы ў сіне-бела-чырвоных колерах.

Падрабязнасьці тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?