Выйшаў яшчэ адзін DVD‑фільм пра падзеі мінулай Вясны.
Аўтар фільму - праваабаронца Алег Воўчак. Ён паспрабаваў асэнсаваць падзеі прэзыдэнцкай кампаніі - 2006. Большая частка фільму прысьвечаная экс‑кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Казуліну і ягонаму арышту.
У анатацыі да «Перадавой» напісана: «Стваральнікі фільму спадзяюцца, што гэты фільм будзе садзейнічаць абуджэньню ў беларускай супольнасьці грамадзянскай актыўнасьці, нацыянальнай самасьвядомасьці і адказнасьці кожнага з нас за свой гістарычны выбар».