На спаборніцтвах, што праходзяць у фінляндзкім Лахці (7-ы этап Кубку сьвету па біятлёне), беларус Рустам Валіулін заняў 5-е месца ў гонцы на 20 кілямэтраў — +53,9 з адным промахам.

Астатнія нашыя землякі разьмясьціліся на наступных пазыцыях: Аляксандар Сыман — на 16-й (+2.39,6, два промахі), Сяргей Новікаў — на 29-й (+3.52,1 два промахі) і Ўладзімер Міклашэўскі — на 50-й (+5.58,2, два промахі). Перамог француз Рафаэль Пуарэ (56 хвілін 41,8 сэкунды, 1 промах).

Заўтра, 2 сакавіка, пройдзе спрынт у жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?