Пра гэта паведаміла ўнучка паэта Дамініка. Валянціна Барадуліна, жонка Рыгора Іванавіча, знаходзіцца цяпер на "лячкамісіі".
Нагадаем, што 22 лютага Рыгор Барадулін трапіў у аддзяленьне рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта з пнэўманіяй з ускладненьнямі.
У апошнія дні ў паэта значна палепшаў настрой: ён ужо жартуе з дактарамі. Яму прынесьлі акуляры, асадку ды нататнік. Дзядзька Рыгор самастойна ходзіць і прымае ежу.
0
0
0
0
0
0