Старшыня Партыі БНФ і кіраўнік аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі адказвае на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу на нашым сайце 16 сакавіка з 14 да 16‑й. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер.

Ці рыхтуюцца нейкія асаблівыя штучкі на 25 Сакавіка? Што рыхтуецца такога, каб сьвята зрабіць Сьвятам? А то мінулыя гады часам усё зводзілася да асабістай ініцыятывы бардаў.

ёпс

Рыхтуецца мастацкая праграма. Шмат залежыць ад дазволу/забароны. Давайце свае творчыя прапановы, але, галоўнае, таксама бярыцеся за іх зьдзяйсьненьне.

Вінцук Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г. У 1983 г. скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 г. асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. З 1986 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт). З 1990 г. працаваў выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі, быў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Спадчына».

Быў адным з заснавальнікаў «Майстроўні» (1979‑1984 ), ініцыятараў стварэньня «Талакі» (1986‑1989), з кастрычніка 1988 быў сябрам Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне». З 1999 г. – старшыня Партыі БНФ.

Дасканала валодае многімі замежнымі мовамі.

Жанаты, мае трое дзяцей. Ягоны сын Франак Вячорка ўжо й сам актыўна ўдзельнічае ў палітычнай і культурнай дзейнасьці.

Адзін ль лідэраў і стратэгаў нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі. Быў намесьнікам кіраўніка штаба Мілінкевіча ў часе выбараў. Ня раз арыштоўваўся, адседзеў доўгі час на Акрэсьціна.

Узначальвае Аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі' 2007.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна