Зьнешнеэканамічная стратэгія Расеі павінна рэальна абараняць яе нацыянальны сувэрэнітэт, лічыць старшыня Аддзелу царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Смаленскі і Калінінградзкі Кірыл.

Апошнія канфлікты ў вобласьці энэргарэсурсаў прадэманстравалі, што «іншыя краіны чыняць ціск на Расею для таго, каб яна ўлічвала чужыя інтарэсы і закранала свае», — перадае словы ўплывовага царкоўнага дзеяча Інтэрфакс.

«Але ў абароне сваіх інтарэсаў Расея мусіць праяўляць цьвёрдасьць і настойлівасьць», — падкрэсьліў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату на адкрыцьці XI Сусьветнага рускага народнага сабору ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.

Паводле ягоных словаў, мусіць рэалізавацца «элемэнтарны прынцып справядлівасьці»: мусяць альбо ўлічвацца «Свабодныя рынкавыя мэханізмы фармаваньня цэнаў для ўсіх», альбо ўсімі краінамі мусяць прызнавацца «правы на мэтанакіраванае ўзьдзеяньне дзяржавы ў гэтай сфэры».

Паводле jesuschrist.ru

Смаленская і Калілнградзкая эпархія РПЦ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0