Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» выступае з ініцыятывай аб увядзенні ў Беларусі Дня бацькі. Аб гэтым сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміла сустаршыня ГА «БСЖ» Антаніна Морава.
Яна адзначыла, што такая мера дасць магчымасць умацаваць прэстыж бацькоўства. «У многіх краінах свету Дзень бацькі святкуецца штогод, таксама як і Дзень маці, — сказала Антаніна Морава. — Напрыклад, у Фінляндыі свята бацькоў адзначаецца ў другую нядзелю лістапада. І ў гэты дзень праводзяцца розныя мерапрыемствы, адбываецца ўшанаванне бацькоў».
Ілюстрацыя з e-cards.lv
0
0
0
0
0
0