Данская аповесьць

Шаленства каханьня

БТ, 12.35

posterДанская аповесьць

Расея, 1964, каляровы, 95 хв

Рэжысэр: Уладзімер Фецін

Ролі выконваюць: Яўген Ляонаў, Людміла Чурсіна, Аляксандар Бліноў, Барыс Новікаў, Аляксей Кажэўнікаў, Аляксей Сьмірноў, Валянціна Ўладзімірава, Аляксей Грыбаў, Георгі Штыль, Глікерыя Багданова-Часныкова

Жанр: Драма паводле апавяданьняў Міхаіла Шолахава “Шыбалкова насеньне” і “Радзімка”

Адзнака: 7,5 (з 10)

Прыз Яўгену Ляонаву на МКФ у Дэлі, 2-ая прэмія за мужчынскую ролю Яўгену Ляонаву на Ўсесаюзным кінафэсьце

Грамадзянская вайна. На руках у казака Якава Шыбалкі маленькі сын, якога ён спрабуе аддаць у дзіцячы дом. Калісьці ў чырвоны атрад банда падаслала жанчыну, якая перадавала ворагам важныя зьвесткі. Але ў здрадніцу закахаўся герой…

Моцная трагічная гісторыя, пастаўленая паводле раньніх апавяданьняў Міхаіла Шолахава, яшчэ не зьнявечаных сацрэалізмам. Пакутлівы эратызм Людмілы Чурсіной - на якую настаўляюць рулі, чалавечы шок Яўгена Ляонава - які забівае самых блізкіх і дарагіх…

Лад, 23.15

posterШаленства каханьня (Juana la Loca)

Гішпанія, 2001, каляровы, 123 хв.

Рэжысэр: Вісэнтэ Аранда

Ролі выконваюць: Пілар Лопэс дэ Айяла, Даніэль Ліоці, Элой Асорын, Разана Пастар, Джуліана Джэма, Гільерма Таледа

Жанр: Гістарычная драма

Гісторыя няшчаснай каралевы Хуаны, якая ў была празваная ў народзе Шалёнай.

Каб кіраваць краінаю ад імя каралевы, муж Хуаны Філіп вырашае зрабіць яе ненармальнай.

Каралева шчыра закаханая ў свайго мужа (што зьдзіўляе цырымонны гішпанскі двор). І Філіп на вачох у Хуаны, пачынае ёй здраджаць. Пасьля нечаканай сьмерці мужа каралева зусім ніякавее: яна ня здольная разьвітацца зь целам супруга – і трымае яго ля сябе.

Пранізьлівая гульня Лопэз дэ Айялы, гістарычныя шаты і сучасныя эмоцыі – у фанабэрыстую эпоху.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?